«Парк дэ Прэнс» (фр.: Parc des Princes — парк прынцаў) — футбольны стадыён у Парыжы (Францыя), які ўмяшчае 49 691 гледачоў. Хатняя арэна клуба «Пары Сен-Жэрмен».
Да 1998 года з'яўляўся таксама асноўным стадыёнам для гульняў зборнай Францыі, пакуль у прыгарадзе Парыжа Сен-Дэні спецыяльна да чэмпіянату свету 1998 не быў пабудаваны «Стад дэ Франс».
«Парк дэ Прэнс» прымаў у сябе два фіналы чэмпіянатаў Еўропы: 1960 і 1984 гадоў. На клубным узроўні прымаў тры фіналы Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1956, 1975 і 1981) і два фіналы Кубка ўладальнікаў кубкаў (у 1978 і 1995 гадах).
Акрамя футбольных, на стадыёне рэгулярна праходзілі рэгбійныя матчы, у тым ліку з удзелам зборнай Францыі.
Спасылкі
|
---|
Стадыі | |
---|
Падрыхтоўка | |
---|
Іншае | |
---|
Стадыёны | |
---|