Парк Яёгі (яп.: 代々木公園 ёёгі ко:эн) — ландшафтны парк, які месціцца ў раёне Сібуя горада Токіа (Японія).
Парк з’яўляецца папулярным месцам у Токіа, асабліва штонядзелю, калі ён становіцца месцам збору аматараў японскай рок-музыкі, жанглёраў, комікаў, клубаў баявых мастацтваў, касплэераў і іншых субкультурных груп па захапленням. Увесну тысячы людзей наведваюць парк, каб атрымаць асалоду ад квітнення сакуры падчас ханамі. У парку ёсць месцы для пікнікоў, роварныя дарожкі, пункт пракату ровараў, грамадскія спартыўныя пляцоўкі і пляцоўкі для выгулу сабак.[1]
Побач з паркам ёсць станцыя Харадзюку і храм Мэйдзі ў Яёгікамідзонача.
Зноскі
Спасылкі