Бальмаседа (ісп.: Parque Balmaceda) — гарадскі парк у сталіцы Чылі горадзе Сант’яга. Размешчаны уздоўж паўднёвага берага ракі Мапоча ў раёне Правідэнсія. Першапачаткова быў створаны пад назвай Японскі парк у 1930 годзе, падчас Другой сусветнай вайны быў перайменаваны ў Брытанскі парк. Пазней, у 1945 годзе, назва была зменена на сучасную ў гонар прэзідэнта Чылі ў 1886—1891 гадах Хасэ Мануэля Бальмаседа.
Парк працягваецца ад плошчы Бакведана на захадзе да плошчы Авіяцыі на ўсходзе, на захадзе ён пераходзіць у парк Фарэсталь, на поўдні да яго прылягае парк Бустамантэ. У парку размешчана літаратурнае кафэ. На супрацьлеглым беразе ракі знаходзіцца раён Барыё Белавіста, вядомы сваім начным жыццём і вялікай колькасцю рэстаранаў і крам.
Спасылкі
Гісторыя парка Бальмаседа