Памятны знак у гонар першага піваварнага бровара — памятны знак на месцы, дзе, паводле звестак гісторыкаў, раней размяшчаўся півавараны завод Ландо-Камянецкага ў Лідзе.
Гісторыя
У 1863 годзе быў заснаваны першы піваварны завод мяшчан Э. А. Ландо і Д. Ю. Камянецкага ў Лідзе.
Апісанне
На прыродным валуне замацавана металічная дошка, з надпісам «Тут, у 1863 годзе быў заснаваны першы бровар Э. Ландо і Д. Камянецкага»[1].
Зноскі