«Паліцэйская акадэмія 6: Горад у аблозе» (англ.: Police Academy 6: City Under Siege) — амерыканская крымінальная камедыя 1989 года рэжысёра Пітэра Бонэрза. З’яўляецца шостым фільмам з серыі «Паліцэйская акадэмія». Фільм «Паліцэйская акадэмія 5: Прызначэнне — Маямі Біч», які быў выпушчаны годам раней, папярэднічаў гэтаму фільму, а ў 1994 годзе выйшаў наступны і апошні фільм «Паліцэйская акадэмія: Місія ў Маскве». Фільм атрымаў рэйтынг PG за своеасаблівы слэнг і непрыстойны гумар.
Лента стала апошняй у франшызе, у якой прымалі ўдзел Буба Сміт, Мэрыян Рэмсі, Брус Махлер, Лэнс Кінсі і Джордж Робертсан у ролях Хайтаўэра, Хукса, Фэклера, Проктара і шэфа Хёрста адпаведна.
Зноскі
Спасылкі