Сваю назву палац атрымаў з прычыны размешчаных тут раней трусагадоўчай фермы і паляўнічых угоддзяў, якія належалі ў 1700-я гады каралю Аўгусту II Моцнаму[2].
У 1794 годзе ў час паўстання ў палацы жыў яго лідар Тадэвуш Касцюшка. У 1816 годзе сядзіба была набыта Міхалам Геранімам Радзівілам, і ў 1849 годзе Ксаверыем Пуслоўскім, заўзятым калекцыянерам прадметаў мастацтва. А ў 1879 годзе частка будынка была разбурана пажарам, і неўзабаве адноўлена архітэктарам Юзафам Хасам для сям’і Пуслоўскіх.
Крулікарня была цалкам разбурана ў час нямецкіх бамбардзіровак у 1939 і 1944 гадах.[1] Палац быў адноўлены ў 1964 годзе для музея, прысвечанага скульптару Ксаверыю Дунікоўскаму.[1]
Зноскі
↑ абвг(англ.)Królikarnia(нявызн.). www.krolikarnia.mnw.art.pl. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 24 ліпеня 2008.
↑(англ.)Mary Lindemann. Liaisons dangereuses: sex, law, and diplomacy in the age of Frederick the Great (англ.). — JHU Press(англ.) (бел., 2006. — С. 239. — ISBN 0-8018-8317-2.