1 ліпеня2019 года на атамным глыбакаводным апараце АС-31 (па іншых крыніцах АС-12) «Лашарык», што знаходзіўся на палігоне баявой падрыхтоўкі Паўночнага флоту Расіі ў раёне Кольскага заліваБаранцавага мора, адбылося ўзгаранне, якое прывяло да гібелі 14 маракоў.
Падводны апарат
Навукова-даследчы глыбакаводны апарат прызначаны для вывучэння прыдоннай прасторы і дна Сусветнага акіяна ў інтарэсах Ваенна-марскога флоту Расіі[1]. Па афіцыйных даных ён не нёс узбраення і мог апускацца на глыбіню да 6000 метраў, экіпаж складаў 25 чалавек. Пры гэтым Пентагон заяўляў, што АС-31 з’яўляўся дыверсійным апаратам, які мог выкарыстоўвацца для разбурэння падводнай інфраструктуры. Станцыя была спушчаная на ваду ў жніўні 2003 года. «Лашарык» уваходзіў у склад Галоўнага ўпраўлення глыбакаводных даследаванняў Мінабароны Расіі, вядомага як «Падводная разведка», і падпарадкоўваўся непасрэдна міністру абароны краіны[2][3].
Як меркаваў Ваенна-марскі інстытут ЗША, атамная глыбакаводная станцыя АС-31 «Лашарык» прызначалася для разгортвання ў Паўночнай Атлантыцы. Амерыканская экспертная арганізацыя пісала, што «аварыя адбылася падчас летняга перыяду эксплуатацыі лодак Галоўнага ўпраўлення глыбакаводных даследаванняў Мінабароны Расіі, што папярэднічаюць работам па разгортванні ў Паўночнай Атлантыцы»[4]. Рэсурс The Barents Observer удакладняў, што АС-31 «Лашарык» мог «транспартаваць невялікія прылады для ваенных мэтаў, прызначаныя для размяшчэння на марскім дне»[5].
Узгаранне
Паводле афіцыйнай версіі ўзгаранне адбылося ў ходзе правядзення вымярэнняў рэльефу дна[6].
Дзякуючы своечасовым, самаадданым і разумным дзеянням падводнікі цаной сваіх жыццяў ліквідавалі ачаг узгарання, выратавалі сваіх таварышаў і глыбакаводных апарат[7].
— Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
Пажар узнік у адным з адсекаў. Пасля гэтага адбылася серыя выбухаў, якую адчулі на лодцы-носьбіце БС-136 «Арэнбург»(руск.) (бел. — апарат у гэты момант знаходзіўся ў працэсе стыкоўкі з ёю.
Па даных расійскага выдання «Коммерсант», трагічныя падзеі пачалі развівацца падчас стыкоўкі станцыі з лодкай-носьбітам. Менавіта тады на борце АС-31 у акумулятарным адсеку з’явіўся дым. Камандзір загадаў праверыць дыхальныя апараты і перайсці на носьбіт усім, хто не будзе задзейнічаны ў барацьбе за жывучасць. У выніку борт АС-31 пакінулі шэсць чалавек, а дзесяць афіцэраў-гідранаўтаў засталіся на станцыі, працягнуўшы барацьбу за жывучасць карабля. Пазней агляд дастаўленага на базу АС-31 паказаў, што гідранаўты патрацілі ўсе сродкі пажаратушэння, якія былі на борце. Пасля таго як некаторыя падводнікі пачалі губляць прытомнасць, камандзір АС-31 запытаў у камандзіра лодкі-носьбіта дазволу эвакуявацца на носьбіт. Каб дапамагчы ім падняцца з АС-31 у носьбіт, у шлюзавай прыладзе іх сустракалі чацвёра гідранаўтаў з другога экіпажа. У момант падрыхтоўкі экіпажа да эвакуацыі адбыўся выбух, які забраў жыцці ўсіх чатырнаццаці маракоў. Пазней эксперты ўстанавілі, што выбухнула акумулятарная батарэя[8][9].
Як сказаў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, узгаранне адбылося ў акумулятарным адсеку. Ядзерная энергетычная ўстаноўка не пацярпела, і ён выказаў спадзяванне на даволі кароткія тэрміны па аднаўленні апарата[10].
Расследаваннем здарэння занялася аператыўна-следчая група ў складзе супрацоўнікаў з Дэпартамента ваеннай контрразведкі ФСБ і Галоўнага ваеннага следчага ўпраўлення СКР[13].
Падпалкоўнік медыцынскай службы Аляксандр Сяргеевіч Васільеў;
Капітан трэцяга рангу Віктар Сяргеевіч Кузьмін;
Капітан трэцяга рангу Уладзімір Генадзевіч Сухінічоў;
Капітан-лейтэнант Міхаіл Ігаравіч Дубкоў.
Усе загінуўшыя былі прыпісаны да вайсковай часці 45707 у Пецяргофу[15].
Памяць
Указам прэзідэнта РФ аб пасмяротных званнях і ўзнагародах загінулым званне Героя Расійскай Федэрацыі прысвоена А. У. Васкрасенскаму, Д. А. Апарыну, Д. А. Салаўёву і К. Ю. Сомаву. Ордэнам Мужнасці ўзнагароджаны У. Л. Абанкін, А. В. Аўдонін, А. С. Васільеў, С. П. Данільчанка, Д. У. Далонскі, М. І. Дубкоў, К. А. Іваноў, В. С. Кузьмін , У. Г. Сухінічыў і М. І. Філін[16][17].
Імёны загінулых былі ўвекавечаны ў Кранштацкім Марскім саборы[18].
Пахаванне прайшло 6 ліпеня 2019 года ў Санкт-Пецярбургу на Серафімаўскі могілках. У грамадзянскай паніхідзе прынялі ўдзел намеснік міністра абароны генерал-палкоўнік Андрэй Картапалаў, камандуючы войскамі Заходняй ваеннай акругі генерал-палкоўнік Аляксандр Жураўлёў, камандуючы ВМФ РФ адмірал Мікалай Яўменаў, часова выконваючы абавязкі губернатара Пецярбурга Аляксандр Бяглоў і старшыня гарадскога Заканадаўчага сходу Вячаслаў Макараў.
↑Николай Сергеев. Гидронавты погибли в объёмном пожаре. Трагедия на атомной глубоководной станции произошла в районе полигона боевой подготовки Северного флота(нявызн.). «Коммерсантъ» (3 ліпеня 2019).