17 сакавіка 1978 года рабочы пасёлак Бераставіца перайменаваны ў Пагранічны, Цецяроўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад новаўтворанага Пагранічнага пассавета. 25 верасня 2003 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Кватарскага сельсавета (вёскі Гарбачы, Жылічы, Кватары, Міжэвічы, Мянькі, Паўлюшкі, Сыраежкі, Ятаўты, хутар Франкова)[1]. 5 кастрычніка 2007 года Пагранічны пассавет рэарганізаваны ў Пагранічны сельсавет[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2884 чалавекі[3], з іх 82,1 % — беларусы, 9,1 % — палякі, 5,8 % — рускія, 1,3 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 2557 чалавек[5].
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.