Паала Джэнавезэ (італ.: Paolo Genovese; нар. 20 жніўня 1966, Рым, Італія) — італьянскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Лаўрэат шматлікіх кінапрэмій.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Рыме. Пасля заканчэння факультэта эканомікі і бізнесу Джэнавезэ пачаў сваю кар'еру ў McCann Erickson, зняў больш за сто рэкламных ролікаў і выйграў некалькі ўзнагарод. У 1998 годзе ён пачаў супрацоўніцтва з Лукай Мін'ера, у суаўтарстве з якім зняў некалькі кароткаметражных стужак і свой паўнаметражны рэжысёрскі дэбют «Неапалітанская абаяльнасць».
У 2010 годзе Джэнавезэ сышоў у вольнае плаванне, здзейсніў сольны дэбют — камедыю «Няспелыя», галоўныя ролі ў якой выканалі Рауль Бова, Барбара Бабулава і Амбра Анджаліні. У 2016 годзе фільм Джэнавезэ «Ідэальныя незнаёмцы» меў грандыёзны нацыянальны і міжнародны поспех, атрымаў дзве прэміі «Давід дзі Данатэла», тры прэміі «Сярэбраная стужка» і некалькі прызоў на замежных кінафестывалях. У сусветным пракаце было сабрана звыш 20 мільёнаў долараў ЗША.
Фільмаграфія
Зноскі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
|