Паала Віладжа (італ.: Paolo Villaggio; 30 снежня 1932, Генуя — 3 ліпеня 2017, Рым) — італьянскі акцёр, комік, рэжысёр, сцэнарыст, і пісьменнік. Віладжа стаў адным з першых вядомых італьянскіх акцёраў, хто праз сатыру, гратэскавую іронію выставіў на агляд многія праблемы сучаснага грамадства. Акцёр стварыў на экране сатырычную выяву бухгалтара-недарэкі Уга Фантоцы, якога стала пераследуюць няўдачы. Дзякуючы гэтаму камічным персанажу акцёр атрымаў прызнанне ў Італіі і стаў вядомы ў шматлікіх краінах свету.
Акрамя ўдзелу ў «кіна-эпапеі» аб знакамітым Фантоцы, Віладжы сыграў у кіно і на тэлебачанні мноства іншых роляў. Ён здымаўся ў такіх знакамітых італьянскіх рэжысёраў, як Федэрыка Феліні, Ліна Вертмюлер, Эрмана Ольмі, Марыа Манічэлі і Габрыэле Сальваторэс, а ў тэатры працаваў з Джорджа Стрэлерам. Віладжа таксама сыграў галоўную ролю ў кінакамедыі «Сіньёр Рабінзон», якая выйшла на экран у 1976 годзе і мела вялікі пракатны поспех.
У 1992 годзе на 49-м Міжнародным Венецыянскім кінафестывалі Віладжа быў уручаны «Залаты леў» за выдатныя дасягненні ў развіцці кінематографа.
Фільмаграфія
Зноскі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|