У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Пехт.
Ота Пехт (ням.: Otto Pächt; 7 верасня 1902, Вена — 17 красавіка 1988 г., там жа) — аўстрыйскі мастацтвазнавец.
Біяграфія
Ота Пехт вывучаў мастацтвазнаўства ў Венскім універсітэце ў Юліуса фон Шлосера (англ.) (бел., у 1925 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Разам з Гансам Зэдльмайрам (руск.) (бел. заклаў асновы структуралізму ў мастацтвазнаўстве і з’яўляўся адным з найбольш яскравых прадстаўнікоў так званай «новай венскай школы мастацтвазнаўства». У 1936 годзе эміграваў у Англію. У Оксфардзе займаўся каталагізацыяй рукапісаў Бадліянскай бібліятэкі і выкладчыцкай дзейнасцю. У 1960 годзе Пехт выкладаў у Прынстане, Кембрыджы і Нью-Ёрку. У 1963 годзе быў прызначаны ардынарным прафесарам мастацтвазнаўства ў Венскім універсітэце. Выйшаў у адстаўку ў 1972 годзе і займаўся каталагізацыяй ілюмінаваных рукапісаў у Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэцы.
Пехт спецыялізаваўся ў сваіх даследаваннях і выкладчыцкай дзейнасці пераважна на сярэднявечнай кніжнай мініяцюры і еўрапейскім мастацтве XV стагоддзя. Сябраваў з Робертам Музілем і Оскарам Какошкам.
Публікацыі
- Methodisches zur kunsthistorischen Praxis, München 1977
- Buchmalerei des Mittelalters, München 1984; 1989
- Van Eyck, München 1989
- Rembrandt, München 1991, 2005
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|