Осла-фіёрд (нарв.: Oslofjorden) — заліў у паўднёва-ўсходняй частцы Нарвегіі. Працягласць — 102 кіламетры — ад праліва Скагерак на поўдні да сталіцы краіны, Осла, на поўначы.
Выхад з фіёрда абазначаюць 2 маякі: Торнб’ёрнск’ер (нарв.: Torbjørnskjær) на ўсходзе і Фердэр (нарв.: Færder) на захадзе.
Заліў дзеліцца вузкім пралівам Дробак (нарв.: Drøbaksundet) на ўнутраны (нарв.: indre) і вонкавы (нарв.: ytre). На ўзбярэжжы Осла-фіёрда жывуць 1,7 мільёна чалавек.
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).