Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы» |
|
Арыгінальная назва |
Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы» |
Краіна |
Беларусь |
Тып |
Ордэн |
Каму ўручаецца |
Кіраўнікі замежных дзяржаў, асобы, якія займаюць вышэйшыя пасады ў дзяржаўных органах замежных краін, а таксама выдатныя палітычныя і грамадскія дзеячы |
Кім уручаецца |
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
Дата заснавання |
25 мая 2017 |
Статус |
уручаецца |
Статыстыка ўзнагароджанняў |
Колькасць |
1 |
Старэйшая |
ордэн Маці |
Малодшая |
Медаль «За адвагу» |
Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы» — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.
Гісторыя
29 верасня 2016 года адбылося першае ўзнагароджанне ордэнам кітайскага лідара Сі Цзіньпіна[1].
27 мая 2017 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 184, паводле якога былі заснаваны новыя дзяржаўныя ўзнагароды[2].
Статут
Ордэнам узнагароджваюцца:
- за выключныя заслугі ва ўмацаванні двухбаковых адносін з Рэспублікай Беларусь, аказанне ўсямернага садзейнічання ў яе сацыяльна-эканамічным развіцці і працвітанні;
- за вялікі асабісты ўклад ва ўстанаўленне дружбы і эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, інтэграцыю Рэспублікі Беларусь у міжнародныя структуры;
- у знак удзячнасці за актыўную міратворчую дзейнасць, гарманізацыю міжнацыянальных адносін, спонсарскую дзейнасць і правядзенне значных гуманітарных мерапрыемстваў на карысць чалавецтва, яднання і згоды ў сусветнай супольнасці.
Апісанне
Ордэн ўяўляе сабой залацістую васьміканцовую зорку дыяметрам 71 мм на фоне разыходных серабрыстых прамянёў, у цэнтры якой размешчаны круг дыяметрам 38 мм, пакрыты белай і чырвонай эмаллю. У цэнтры круга размешчаны рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь з надпісам па акружнасці «За ўмацаванне міру і дружбы». Круг абрамлены борцікам у выглядзе двайнога вітага жгута. Паміж прамянямі васьміканцовай зоркі размешчаны брыльянты. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да прамавугольнай планкі памерам 45х11 мм, пакрытай чырвонай эмаллю, з надпісам «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ». У ніжняй частцы планкі размешчаны лаўровыя галіны. Планка пры дапамозе кольцаў мацуецца да ордэнскага ланцуга. Ланцуг складаецца з двух відаў звёнаў, якія чаргуюцца: 11 пазалочаных васьмігранных зорак дыяметрам 28 мм, выкананых у выглядзе васілька, і 10 прамавугольнікаў памерам 50х17 мм, пакрытых зялёнай і чырвонай эмаллю, з выявай нацыянальнага арнаменту.
Ордэн вырабляецца з серабра з пазалотай.[3].
Узнагароджанні
Зноскі
|
---|
|
1 — скасаваны |