У 1961 годзе нарвежская каралеўская гвардыя наведала Эдынбургскі парад ваенных аркестраў, дзе ўдзельнічала ў паказальных выступах.[2]. Лейтэнант Нільс Эгеліен (нарв. Nils Egelien) зацікавіўся калоніяй пінгвінаў Эдынбургскага заапарка. Калі гвардзейцы зноў вярнуліся ў Эдынбург ў 1972 годзе пры актыўным садзейнічанні лейтэнанта, адзін з пінгвінаў быў «усыноўлены». Пінгвіна назвалі Нільс Улаф - Нільс ў гонар Нільса Эгеліена і Улаф ў гонар караля Нарвегіі Улафа V.
Нільсу Улафу было прысвоена званне visekorporal ("віцэ-капрал", яфрэйтар). У кожны візіт каралеўскай гвардыі на Эдынбургскі парад ваенных аркестраў Нільс Улаф падвышаўся ў званні. У 1982 годзе ён стаў капралам, а ў 1987 годзе - сяржантам. Аднак неўзабаве пасля атрымання гэтага звання Нільс Улаф памёр і яго месца заняў Нільс Улаф II. У 1993 годзе ён быў павышаны ў званні да sergeant major (палкавога сяржанта). 18 жніўня 2005 года ён атрымаў званне палкоўнік (Colonel-in-Chief) і 15 жніўня 2008 года быў пасвечаны ў рыцары. Нільс Улаф стаў першым пінгвінам, якія атрымалі гэтак высокае званне ў нарвежскай арміі. У адзначэнне пасвячэння Улафа ў рыцары, у Эдынбургскім заапарку была ўсталяваная яго бронзавая статуя ў поўны рост. Аналагічная статуя ўсталяваная ў штаб-кватэры нарвежскай каралеўскай гвардыі (Huseby Leir) у Осла.