Ніклас Нінас (ням.: Niklas Nienaß) (нар. 14 красавіка 1992[3], Марль, Германія[4]) – нямецкі палітык, дэпутат Еўрапейскага парламента IX склікання.
Біяграфія
У 2011 годзе скончыў гімназію ў Ахене, у 2018 годзе – бакалаўрыят Ростакскага ўніверсітэта[5]. З 2009 года сябра партыі Саюз 90/Зялёныя і яе моладзевай арганізацыі «Grüne Jugend (ням.) (бел.» у Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі. У 2015 годзе стаў прэс-сакратаром адной з працоўных груп, а ў 2018 годзе ўступіў у зямельную раду партыі[4]. На выбарах 2019 года быў абраны ў склад Еўрапейскага парламента[6].
20 верасня 2020 года ўзяў шэфства над Змітром Казловым, беларускім блогерам і палітычным зняволеным[7].
Зноскі