Няме́цкая нацыяна́льная наро́дная па́ртыя (ням.: Deutschnationale Volkspartei скар. DNVP, НННП) — нацыяналістычная кансерватыўная партыя ў Германіі ў часы Веймарскай рэспублікі. Да стварэння НСДАП з’яўлялася галоўнай нацыяналістычнай партыяй у Веймарскай Германіі і складалася з нацыяналістаў, рэакцыйных манархістаў, народнікаў і антысемітаў. Падтрымлівалася Пангерманскім саюзам.