Нямецкая мова ў Аўстрыі з'яўляецца афіцыйнай мовай. Паводле артыкула 8 Канстытуцыі Аўстрыі1920 года, нямецкая мова з'яўляецца дзяржаўнай мовай рэспублікі, нягледзячы на існаванне некалькіх моў меншасцей, права на выкарыстанне якіх замацавана законам. Колькасць носьбітаў нямецкай мовы ў Аўстрыі складае каля 7,57 млн чалавек.
У якасці моў меншасцей Еўрапейская хартыя рэгіянальных моў прызнала градзішчанска-харвацкую і цыганскую ў Бургенландзе (часткі 2 і 3), славацкую і чэшскую ў Вене (частка 2), славенскую ў Карынтыі і Штырыі (часткі 3 і 2) і венгерскую ў Вене і Бургенландзе (часткі 2 і 3).
Літаратура
Ulrich Ammon, Hans Bickel, Jakob Ebner u. a.Variantenwörterbuch des Deutschen. Die Standardsprache in Österreich, der Schweiz und Deutschland sowie in Liechtenstein, Luxemburg, Ostbelgien und Südtirol. — Berlin u. a.: Walter de Gruyter, 2004. — ISBN 3-11-016574-0.