Ν, ν (назва: ню, таксама ні[1]; грэч. Νυ) — 13-я літара грэчаскага алфавіту. У сістэме грэчаскага алфавітнага запісу лікаў мае лікавае значэнне 50. Паходзіць ад фінікійскай літары - Нун. Ад літары «ню» паходзіць лацінская літара N і кірылічная Н, а таксама іх вытворныя.
Новагрэчаская назва - ні (νι).
Зноскі
- ↑ У адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.510: Грэчаскае пісьмо