Новыя Нідэрланды (нідэрл.: Nieuw-Nederland, англ.: New Netherland, лац.: Novum Belgium ці Nova Belgica) (1614—1674) — рэгіён на тэрыторыі ўсходняй часткі ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі ў XVII стагоддзі, які распасціраўся ад 38 да 45 градусаў паўночнай шыраты.
Паводле міжнароднага права, прэтэнзіі на тэрыторыю неабходна было замацаваць не толькі іх выяўленнем і прадастаўленнем карт, але таксама іх засяленнем. У маі 1624 года нідэрландцы завяршылі свае прэтэнзіі дастаўкай і пасяленнем 30 нідэрландскіх сем'яў на Noten Eylant, сучасны Губернатарскі востраў (англ.: Governors Island). Галоўным горадам калоніі служыў Новы Амстэрдам. У 1664 годзе губернатар Пітэр Стэйвесант перадаў Новыя Нідэрланды англічанам.
Otto, Paul (2006). The Dutch-Munsee Encounter in America: The Struggle for Sovereignty in the Hudson Valley. Berghahn Books. ISBN 1-57181-672-0.
Shorto, Russell (2004). The Island at the Center of the World: The Epic Story of Dutch Manhattan and the Forgotten Colony that Shaped America. Random House. ISBN 1-4000-7867-9.
Fort Nassau(нявызн.)(недаступная спасылка). Virtual Tour of New Netherland, New Netherland Project. New Netherland Institute. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 26 чэрвеня 2008.