«Не адпуска́й мяне́» (англ.: Never Let Me Go) — раман брытанскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2017 года Кадзуа Ісігура. Паводле версіі часопіса «Time», увайшоў у лік ста найлепшых англамоўных раманаў за XXI стагоддзе.[1] На беларускую мову раман перакладзены Ганнай Янкутай ў 2019 годзе, надрукаваны ў выдавецтве «Янушкевіч».
Сюжэт
У элітнай школе-інтэрнаце Хэйлшэм выхоўваюцца дзеці, у якіх па-за яго сценамі нікога няма. А ёсць багатая Мадам, якая і апякуецца Хэйлшэмам. Толькі школа аказваецца незвычайнай: у ёй гадуюць донараў органаў для хворых людзей. І выхаванцы — зусім не простыя дзеці.
Зноскі
Спасылкі