Нацыянальны парк Какаду (англ.: Kakadu National Park) — нацыянальны парк у Аўстраліі, аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА № 147, найбуйнейшая ў свеце ахоўная зона з экасістэмай, характэрнай для тутэйшых дэльт рэк, ад мангравых балот і зараснікаў эўкаліптаў да трапічных лясоў, лясістай мясцовасці і гранітных скал. Пад аховай знаходзяцца археалагічная, прыродная і этналагічная састаўляючая.
Геаграфія
Нацыянальны парк Какаду тэрытарыяльна размешчаны за 171 кіламетр на ўсход ад Дарвіна. Назва пайшла ад племя «Какаду» якое пражывала на гэтай тэрыторыі.
Археалогія
Дзве пячоры з наскальным жывапісам абарыгенаў (найстаражытнейшым каля 18 000 гадоў), у якіх прадстаўлены так званы рэнтгенаўскі жывапіс.
Прырода
1700 відаў раслін, 280 відаў птушак, 117 відаў рэптылій, 77 відаў рыб, 1000 відаў насякомых, 60 відаў сысуноў.
Тэрыторыя парка з усіх бакоў акружана ўступамі, што стварыла ўнікальную біялагічную рэзервацыю