Нацыянальны музей Сербіі (сербск. : Народни музеј ) — музей у Бялградзе , размешчаны на плошчы Рэспублікі . Музей створаны ў 1844 годзе і на сённяшні дзень яго калекцыю складаюць каля 400 тыс. экспанатаў.
Калекцыі
Будынак музея на плошчы Рэспублікі
Асновай музейнай экспазіцыі з’яўляюцца карціны і гравюры вядомых еўрапейскіх: Маціс , Пікаса , Рэнуар , Дэга , Сезан , Рубенс , Рэмбрант , Ван Гог , Кандзінскі і інш.
Апошнім буйным набыццём музея стала карціна Амедэо Мадыльяні «Партрэт мужчыны», якая была падорана сербскім калекцыянерам, які пажадаў застацца ананімным.
Нумізматыка
У нумізматычнай калекцыі налічваецца звыш 300 тыс. прадметаў (манеты, медалі, пярсцёнкі). У ёй прадстаўлены асобнікі, якія адносяцца да V —VI стагоддзяў да н.э. , а таксама манеты Філіпа II Македонскага і яго сына — Аляксандра Вялікага .
Жывапіс
Французская калекцыя
«Аголеная», Рэнуар (1910 )
«Бюст мужчыны з мяккім капялюшом», Дэга
Французская калекцыя складаецца з больш за 250 карцін, створаных у XVI —XX стагоддзях. Яна ўключае працы Гагена (2 карціны, 2 гравюры і 1 акварэль), створаныя паміж 1889 і 1899 годамі; Рэнуара (22 жывапісныя і 50 графічных прац), Юбера Рабера , Анры дэ Тулуз-Латрэка , Маціса , Манэ , Сезана , Дэга (15 прац), Жан-Батыст-Каміль Каро , Поля Сіньяка , Марыса Утрыло , Себасцьяна Бурдона , Агюста Радэна , Эжэна Будэна , Жоржа Руо , П’ера Банара , Каміля Пісаро , Жака Кало , Адзілона Рэдона , Анарэ Дам'е , Гюстава Маро , Эжэна Кар’ера , Шарля-Франсуа Дабіньі , Марыса дэ Вламінка , Жана Эдуара Вюяра , Андрэ Дэрэн , Рауля Дзюфі , Сюзаны Валадон , Эжэна Фрамантэна , Жана Както і г.д.
«Аголеная», Рэнуар (1910 );
«Дзве жанчыны з парасонікамі», Рэнуар (1879 );
«Дзяўчынка з парасонікам», Рэнуар;
«Маленькі хлопчык», Рэнуар;
«Дзве дзяўчынкі», Рэнуар;
«Гітарысты», Рэнуар;
«У другой палове дня», Манэ ;
«Куртызанкі», Дэга ;
«Манатып», Дэга;
«Ванна», Дэга;
«Бюст мужчыны з мяккім капялюшам», Дэга;
«Таіцянка», Гаген ;
«Маленькія купальшчыцы», Сезан ;
«Краявід Цівалі», Юбер Рабер ;
«Аўтапартрэт», Жан Както ;
«Каля акна», Маціс ;
«Манмартр пад снегам», Марыс Утрыло ;
«Парыжская вуліца», Марыс Утрыло;
«Жанчына, якая п’е гарбату», Поль Сіньяк ;
«Хімера», Адзілон Рэдон ;
«Вочы», Адзілон Рэдон;
«Палі», Марыс дэ Вламінк (1904 ).
Італьянская калекцыя
«Мадонна з немаўлём і дарыльшчык», Тынтарэта (1524 )
Італьянскі жывапіс прадстаўлена ў 230 творах мастацтваў XIV —XVIII стагоддзяў. У музеі захоўваюцца карціны такіх аўтараў як Тыцыян , Тынтарэта , Даменіка Венецыяна , Паала Веранезэ , Пальма Старэйшы , Караваджа , Каналета , Алесандра Маньяска , Віторэ Карпача , Лука Камб'яза , Бернарда Строццы , Піранезі , Амедэо Мадыльяні , Ёсіп Томінц і інш.
Галандская і фламандская калекцыі
«Ecco Homo», рысунак Рэмбранта на рысавай паперы.
У галандскай і фламандскай калекцыях прадстаўлена больш за 120 карцін такіх аўтараў як Вінцэнт ван Гог , Еранім Босх , Ян ван Гоен , Рэмбрант , Рубенс , Ян Торап , Альберт Кёйп , Ёс ван Клевэ , Ян Брэйгель Малодшы , Ёган Бартальд Ёнкінд , Карэл Вілінк , Кес ван Донген , Аларт ван Эвердынген .
«Сялянка, якая стаіць пад дахам», Вінцэнт ван Гог (1885 );
«Дыяна дорыць паляванне», Рубенс ;
«Рымскі імператар Гальба», Рубенс;
«Ecce homo», Рэмбрант ;
«Аўтапартрэт», Рэмбрант;
«Кветкі», Ян Брэйгель Малодшы ;
«Партрэт дзяўчынкі», Альберт Кёйп ;
«Партрэт чалавека ў ружоўніку», Ёс ван Клевэ ;
«На моры», Ян Торап .
Японская калекцыя
У японскай калекцыі сабраны 82 працы — графіка і жывапіс XVII —XIX стагоддзяў у стылі укіё-э . Аўтары карцін: Кунісіда , Таякуні , Кейсай Эйсен , Утамара , Утагава Хіросігэ , Ямамота Суна .
Іншыя калекцыі
«Партрэт Карагеоргія», Уладзімір Баравікоўскі (1816 )
Таксама, у музеі сабраны карціны рускіх, амерыканскіх, англійскіх, аўстрыйскіх і нямецкіх мастакоў, якія аб’яднаны ў невялікія калекцыі. Сярод мастакоў, чые творы тут экспануюцца, вылучаюцца — Марк Шагал , Лазар Лісіцкі , Васіль Кандзінскі , Уладзімір Баравікоўскі , Альбрэхт Дзюрэр , Мэры Кэсет , Альфрэд Сіслей , Густаў Клімт , Чарлз Кондэр .
Калекцыя абстракцыяністаў
абстракцыяністы ў нацыянальным музеі Сербіі прадстаўлены такімі мастакамі як Пікаса , Сезан , Піт Мандрыян , Аляксандр Архіпенка , Мары Ларансен і Рабер Дэланэ .
Югаслаўская калекцыя
Асаблівае месца ў музеі займаюць працы югаслаўскіх мастакоў. Калекцыя налічвае каля 6 тыс. карцін XVII —XX стагоддзяў. Тут прадстаўлены: Пая Яванавіч , Петар Лубарда , Ураш Прэдзіч , Надзежда Петравіч , Пётр Добравіч , Сава Шуманавіч .
Спасылкі