З насельніцтвам 66 млн чалавек у 2017 Вялікабрытанія займае 22 месца ў спісе самых населеных краін свету. Мае адзін з самых высокіх у ЕС паказчыкаў натуральнага прыросту насельніцтва. Пераважная большасць вернікаў — англікане. Адносіцца да найбольш густанаселеных краін свету. У агламерацыі Лондана пражывае 10,3 млн чалавек. Іншыя буйныя гарадскія раёны ўключаюць Манчэстэр, Бірмінгем, Лідс, Глазга і Ліверпуль.
Дэмаграфія
Перапіс насельніцтва ў Вялікабрытаніі адбываецца адначасова ва ўсіх яе частках кожныя дзесяць гадоў[1]. Паводле перапісу 2001 года агульнае насельніцтва Вялікабрытаніі склала 58 789 194 чалавека. Да сярэдзіны 2011 года яно ацэньвалася ў 62 698 362[2]. Паводле перапісу насельніцтва 2011 насельніцтва краіны склала 63 181 775 чалавек[3]. Гэта другая-трэцяя (суапастаўляльная з Францыяй) дзяржава ў Еўропе (без Расіі) пятая ў Садружнасці нацый і 22-я ў свеце па колькасці насельніцтва. У 2019 годзе у Злучаным Каралеўстве пражывае каля 67 млн чалавек.
З 2001 па 2008 года насельніцтва расло з сярэднегадавым паказчыкам у 0,5%, што больш за 0,3% у перыяд з 1991 года па 2001 і 0,2% у папярэдняе дзесяцігоддзе[4].
У 2008 годзе натуральны прырост насельніцтва стаў больш уплываць на рост насельніцтва, чым міграцыя ўпершыню з 1998 года[4]. У 2010-х дадатны натуральны прырост насельніцтва (3‰) абумоўлены высокай нараджальнасцю сярод імігрантаў, удзельная вага якіх пастаянна расце. У 2008 годзе сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў Вялікабрытаніі склаў 1,96 дзіцяці на адну жанчыну[5]. Хоць рост паказчыка нараджальнасці і ўносіць сваю лепту ў рост насельніцтва, ён застаецца параўнальна ніжэй піка «бэбі-буму» 1964 года ў 2,95 дзіцяці на адну жанчыну[6] і ніжэй за ўзровень ўзнаўлення ў 2,1, але вышэй за рэкордна нізкі паказчык 2001 года ў 1,63 дзіцяці на адну жанчыну[5]. У рэгіянальным разрэзе ў 2008 годзе Шатландыя мае самы нізкі паказчык (1,8 дзіцяці на адну жанчыну), у той час як Паўночная Ірландыя мела гэты паказчык на ўзроўні 2,11.[5] Міграцыйны прырост у 2017 склаў 2,5 ‰.
Зрэшты, з 2012 года сумарны каэфіцыент нараджальнасці пачаў скарачацца і у 2017 складаў ужо 1,74. Апублікаваныя ў 2008 годзе дадзеныя аб насельніцтве ў сярэдзіне 2007 года сведчаць аб тым, што ўпершыню ў гісторыі Вялікабрытаніі было больш людзей пенсійнага ўзросту, чым дзяцей да 16 гадоў[7]. Паводле некаторых ацэнак, колькасць людзей узростам 100 гадоў і больш вырасце да 626 000 да 2080 года[8].
Этна-расавы склад
Белыя жыхары краіны складаюць 87 % насельніцтва (2011, перапіс). У 2001 годзе карэннае насельніцтва размяркоўвалася наступным чынам:
Значную частку белага насельніцтва складаюць мігранты з еўрапейскіх краін, сярод якіх найбольш шматлікая польская дыяспара. За перыяд 2001 — 2011 удзельная вага белых астраўлян скарацілася на 5 %.
Афіцыйнай мовай Вялікабрытаніі з'яўляецца англійская[10][11] — заходнегерманская мова, якая паходзіць ад старажытнаанглійскай, з вялікай колькасцю запазычанняў са старажытнаскандынаўскай, нармандскай, французскай і лацінскай моў. У век Брытанскай імперыі англійская мова распаўсюдзілася па ўсім свеце. Адсунуўшы французскую, яна стала міжнароднай мовай бізнесу і самай распаўсюджанай другой вывучаемай мовай[12].
Шатландская мова, якая паходзіць з ранняй паўночнай сярэднеанглійскай, прыкметная на еўрапейскім узроўні, як і яе дыялект ў паўночных графствах Ірландыі — ольстэрска-шатландская мова[13].
Кельцкія мовы
Чатыры кельцкія мовы выкарыстоўваюцца ў Вялікабрытаніі: валійская, ірландская, гаэльская (гаэлік) і корнская. Падчас перапісу 2001 каля 21 % насельніцтва Уэльса сказалі, што яны могуць размаўляць на валійскай[14], што больш за 18% у перапісу 1991 года[15]. Яшчэ каля 200 000 чалавек, якія валодаюць валійскай, жывуць у Англіі.[16].
Перапіс 2001 года ў Паўночнай Ірландыі паказаў, што 167 487 (10,4 %) людзей «мелі некаторае веданне ірландскай», практычна ўсе — з каталіцкага ці нацыяналістычнага насельніцтва. Больш за 92 000 чалавек у Шатландыі (крыху менш за 2 % краю) мелі некаторыя веды гэльскай, уключаючы 72 % жыхароў Знешніх Гебрыдаў[17]. Колькасць школьнікаў, якім выкладаюць валійскую, гаэлік або ірландскую, расце[18]. Валійскі і шатландскі гаэлік таксама можна пачуць далёка ад Брытанскіх астравоў: напрыклад на гаэльскай размаўляюць ў Новай Шатландыі, Канадзе (асабліва на востраве Кейп-Брэтан)[19], а ў Патагоніі (Аргенціна) — на валійскай[20].
У Злучаным Каралеўстве ў цэлым школьнікі абавязаны вучыць другую мову да пэўнага моманту: да 14 гадоў у Англіі[21], і да 16 у Шатландыі. Французская і нямецкая мовы — дзве найбольш вывучаемыя другія мовы ў гэтых двух рэгіёнах. У Уэльсе школьнікам да 16 гадоў альбо выкладаюць на валійскай, альбо яны вучаць валійскую як другую мову[22].
Рэлігія
На тэрыторыі Англіі існуе царква з дзяржаўным статусам — Царква Англіі, свецкі кіраўнік якой — брытанскі манарх. Царква Англіі — адна з памесных цэркваў, што ўваходзяць у англіканскую супольнасць, на чале якой знаходзіцца духоўны лідар Архібіскуп Кентэрберыйскі. Абсалютная большасць вернікаў — хрысціяне, сярод іх пераважаюць пратэстанты англіканскага кірунку. З мігрантамі расце доля нехрысціянскіх канфесій, асабліва індуізму і ісламу (5 % у 2016).
У пачатку ХХІ стагоддзя назіраецца няўхільны і хуткі адыход брытанцаў ад рэлігіі: так доля хрысціян у 2007-2016 гадах скарацілася з 72 да 58 %. Што тычыцца веры, то паводле даследаванняў, Злучанае Каралеўства — дзяржава з пераважна секулярным насельніцтвам: толькі 38 % людзей заяўляюць аб сваёй веры ў Бога («a God»)[23], хоць, па дадзеных Цэрквы Англіі на 2005 год, «72 % насельніцтва Англіі паказалі сваю рэлігійную прыналежнасць як хрысціянскую»[24]. Паводле апублікаванага ў красавіку 2008 года даследавання, праведзенаага хрысціянскім дабрачынным фондам Joseph Rowntree Foundation, «пераважным меркаваннем» з’яўляецца погляд на рэлігію як на «сацыяльнае зло»[25].
Размяшчэнне і рассяленне
У Вялікабрытаніі высокая сярэдняя шчыльнасць насельніцтва (каля 265 чал./кв.км) Насельніцтва Англіі ў сярэдзіне 2016 года ацэньвалася ў 55,28 мільёны[26], што робіць яе краінай з адной з самых высокіх шчыльнасцей насельніцтва ў свеце, якая мае 415 жыхара на квадратны кіламетр з асаблівай канцэнтрацыяй ў Лондане і на паўднёвым усходзе[27]. Ацэнкі сярэдзіны 2016 года мяркуюць насельніцтва Шатландыі ў 5,4 мільёны, Уэльса — 3,13 мільёны, а Паўночнай Ірландыі — 1,82 мільён са значна больш нізкім паказчыкам населенасці гэтых тэрыторый. Узровень урбанізацыі складае 80 %. Асноўная частка гараджан канцэнтруецца ў найбуйнейшых агламерацыях — Вялікі Лондан і Вялікі Манчэстар. Да найбуйнейшых гарадоў адносяцца Лондан, Бірмінгем, Глазга, Ліверпуль, Лідс.
Зноскі
↑География Переписи(англ.)(недаступная спасылка). Office for National Statistics. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2002. Праверана 10 October 2008.
↑ абОценка Населения: Август 2009(англ.)(недаступная спасылка). Office for National Statistics (27 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2009. Праверана 28 August 2009.