Насатка еўрапейская (Dictyophara europaea) — від раўнакрылых насякомых з сямейства Dictyopharidae.
Апісанне
Даўжыня цела ад 9 да 13 мм. Афарбоўка цела светла-зялёнага колеру. Галава мае канічную форму. Лічынкі (німфы) падобныя на дарослых насякомых афарбоўкай, будовай і формай галавы.
Поліфаг. Самка адкладае па адным яйку ў зямлю. Імага з'яўляюцца ў Цэнтральнай Еўропе з сярэдзіны ліпеня да сярэдзіны кастрычніка. Наскомыя здольныя скакаць да 1 метра ў вышыню і 1 метр у даўжыню, пры гэтым іх хуткасць дасягае 4 метраў у секунду. Унутрывідавыя зносіны адбываюцца з дапамогай вібруючых сігналаў[1].
Від распаўсюджаны ў Міжземнамор'і, у Паўночнай Афрыцы і Паўднёвай Еўропе, на поўдні Цэнтральнай Еўропы, на ўсход да Турцыі, Ірана, поўдня Расіі і Цэнтральнай Азіі да поўначы Кітая[2].
Зноскі
- ↑ D. Yu Tishechkin: Vibrational communication in Cercopoidea and Fulguroidea (Homoptera: Cicadina)with notes on classification of higher taxa. Russian Entomological Journal 12 (2): 129—181.
- ↑ Zhi-Shun Song & Ai-Piing Liang (2008): The Palaearctic Planthopper Genus Dictyophara Germar, 1833 (Hemiptera: Fulgoroidea: Dictyopharidae) in China. Annales Zoologici 58(3):537-549. doi:10.3161/000345408X364364