Чэмпіёнка XXI алімпійскіх гульняў (асабістае першынство, практыкаванні на паралельных брусах, бервяне), сярэбраны і бронзавы прызёр (г. Манрэаль, Канада, 1976).
Чэмпіёнка свету 1978, 1979.
Чэмпіёнка Еўропы ў асабістым першынстве, апорным скачку, практыкаваннях на паралельных брусах і бервяне, сярэбраны прызёр у вольных практыкаваннях (1975).
Чэмпіёнка Еўропы ў асабістым першынстве, практыкаваннях на паралельных брусах, сярэбраны прызёр у апорным скачку (1977).
Чэмпіёнка Еўропы ў асабістым першынстве (1979).
Біяграфія
Пакінула спорт у 1981 годзе. У лістападзе 1989 года (незадоўга да рэвалюцыі ў Румыніі) разам з групай іншых маладых людзей бегла з Румыніі ў Венгрыю і затым эмігравала ў ЗША. З 1989 года пастаянна жыве ў ЗША. Надзя Каманэчы атрымала амерыканскае грамадзянства толькі ў 2001 годзе, аднак таксама захавала румынскае.
Зноскі
↑Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.