Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі |
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
17 красавіка 1936(1936-04-17) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
7 ліпеня 1991(1991-07-07) (55 гадоў) |
Пахаванне |
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
перакладчык, паэт |
Мова твораў |
беларуская |
Грамадская дзейнасць |
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Рудкоўскі.
Міхаіл (Міхась) Міхайлавіч Рудкоўскі (17 красавіка 1936, в. Востраў Ганцавіцкага раёна — 7 ліпеня 1991) — беларускі паэт і перакладчык.
Біяграфія
Нарадзіўся 17 красавіка 1936 года ў в. Востраў Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі ў сялянскай сям’і.
Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча (1955), настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы Ганцавіцкага раёна. У 1960—1962 гадах — літсупрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочна філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1961). У 1962—1981 гадах працаваў старшым рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграм Брэсцкай студыі тэлебачання.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1966 года[1].
Памёр 7 ліпеня 1991 года. Пахаваны на могілках в. Востраў Ганцавіцкага раёна[1].
Творчасць
У рэспубліканскім друку выступаў з вершамі з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў. Таксама вядомы як перакладчык з украінскай, рускай і польскай моў.
Зборнікі вершаў
- «Першыя вёрсты» (1963)[2]
- «Сінія Брады» (1967)[3]
- «Позвы» (1971)[4]
- «У краі тым…» (1975)
- «Векавечная бацькаўшчына» (1976)[5]
- «Трыгор’е» (1981)
- «Засцярога» (1984)[6]
- «Залатазвон» (1986)
- «Гарынь» (1992)
Памяць
Імя паэта прысвоена Астроўскай сярэдняй школе.
Да святкавання 80-гадавіны нараджэння паэта на сайце Ганцавіцкага раённага краязнаўча музея арганізавана віртуальная выстаўка «Міхась Рудкоўскі: „Не вечны чалавек, яго ж памкненні — вечныя!“»[7].
Зноскі
Спасылкі