Міхась Чавускі |
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
25 снежня 1904(1904-12-25) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
1 ліпеня 1984(1984-07-01) (79 гадоў) |
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
драматург, пісьменнік |
Грамадская дзейнасць |
Член у |
|
Міхась Чавускі (сапр.: Майсей Моталевіч Чавускі, 25 снежня 1904, вёска Шапілава, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 1 ліпеня 1984) — беларускі празаік, драматург.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і вясковага шаўца. З 1917 г. — наборшчык у друкарні ў Жлобіне, з 1924 г. — у Мінску. Служыў у пагранічных войсках (1926—1928). Працаваў у Белспажыўсаюзе, рэдагаваў газету палітаддзела Плешчаніцкай МТС, мінскую сельскую раённую газету, быў інструктарам ЦК КПБ, адказным кіраўніком і галоўным рэдактарам БелТА. У 1934—1937 гг. вучыўся завочна ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Ленінградзе. У час Вялікай Айчыннай вайны — адказны рэдактар газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1941—1943), затым — сатырычнай газеты Вілейскага абкама «Партызанскае слова» (1943). У пасляваенныя гады — намеснік старшыні Камітэта па радыёвяшчанні пры СНК БССР (1944—1947), галоўны рэдактар, потым загадчык аддзела фельетонаў часопіса «Вожык» (1947—1961), дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР (1964—1970). Сябра СП СССР з 1957 г.
Творчасць
З артыкуламі ў рэспубліканскім друку пачаў выступаць у 1937 г. Выдаў зборнікі апавяданняў, фельетонаў, аднаактовак і сцэнак «Крытычны момант» (1954), «Індык на курорце» (1960), «Рука руку мые» (1964), «Чаму ж не смяяцца?» (1969), «Стрэляны Вераб'ёў» (1976), дакументальную аповесць «Фарбамі гневу» (1975, дапоўненае выданне ў 1978).
Зноскі
Літаратура