У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Аскерка.
Міхал Стафан Аскерка (1712 — 1780) — дарадца прускага караля.
Біяграфія
Са шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа» зменены, сын Антонія.
Воляй маці ахрышчаны паводле кальвінскага абраду. З 1721 года вучыўся ў Караляўцы і Берліне. Каб уратаваць бацьку ад смяротнага прысуду, перайшоў у каталіцтва. Пасля 1736 года вярнуўся ў кальвінізм, выехаў у Прусію, набыў маёнтак каля Берліна і стаў дарадцам прускага караля Фрыдрыха II.
Выдаў эканамічны трактат «Неабавязковы план дзеля найхутчэйшага асваення пусткавых земляў у Брандэнбургскай марцы» («Unmaftgeblicher Plan wegen baldigen Besetzung derer wiisten contribuablen Hufen in der Chur Marek Brandenburg», Бернбург, 1762, беларускі пераклад Мн., 1995)
Зноскі
Літаратура
Міхал Стафан Аскерка — продкі |
---|
|