Мінскі скарб складаецца з 547 сярэбраных прадметаў агульнай вагай 13 кг.: манеты, медалі і посуд. Манеты і ўзнагароды Расійскай імперыі канца XIX ст. Сярод прадметаў — блюда і кубак XVII ст., падсвечнікі, датаваныя 1783 г. і зробленая мінскім майстрам Борухам Тапазам, шкатулка, падораная ў XVIIІ ст., мяркуючы па подпісу, грузінскай князёўне Кацярыне Батурынай-Менглерыйскай[1] і дэкаратыўная сервіроўка фабрыкі І. С. Губкіна — афіцыйнага пастаўшчыка імператарскага двара. Губкін у 1841 г. заснаваў у Маскве фабрыку залатых і сярэбраных вырабаў, якая спецыялізавалася галоўным чынам на вырабах з пазалочанага срэбра.