Мілаван Глішыч (сербск.: Милован Глишић; 6 студзеня 1847, вёска Градац, Заходняя Сербія — 20 студзеня 1908, Дуброўнік) — сербскі пісьменнік. Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. Глішыч адзін з пачынальнікаў крытычнага рэалізму ў сербскай літаратуры. Пісаў сатырычныя памфлеты і фельетоны; у 1870-я гг. у апавяданнях і аповесцях «Галава цукру», «Рогі», 1875, «Доўг плацяжом чырвоны», «Музыка», 1879, і інш. апавядаў пра жыццё сялян.
Зноскі