У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Якаўлеў.
Мікіта Мікалаевіч Якаўлеў (нар. 6 студзеня 1989) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў бар'ерным бегу на 400 метраў. Майстар спорту Беларусі.
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі 2016 года ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі з вынікам 48.22 сек[1].
Палітычныя погляды
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[2].
Зноскі
Спасылкі