У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кінгсберы.
Мікаэль Кінгсберы (англ.: Mikaël Kingsbury; нар.24 ліпеня 1992) — канадскі фрыстайліст, які спецыялізуецца ў могуле. Чэмпіён свету, двухразовы ўладальнік Кубка свету. Сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы.
Дэбютаваў у спаборніцтвах кубка свету 8 студзеня 2010 года на этапе ў Калгары, дзе заняў 36-е месца. Менш чым праз год, у снежні, канадзец упершыню дабраўся да кубкавага подыўма, стаўшы другім на этапе ў Куусама. А яшчэ праз 10 дзён, у кітайскім Бейда Лэйк Кінгсберы атрымаў сваю першую перамогу ў могуле.
У тым жа сезоне дэбютаваў на чэмпіянаце свету, які праходзіў у Дзір Вэлі. У спаборніцтвах па могулу канадац заваяваў бронзу, саступіўшы французу Гільба Кала і свайму суайчынніку, алімпійскаму чэмпіёну Аляксандру Біладо. У паралельным могуле Кінгсберы зноў саступіў Біладо, але на гэты раз на другой пазіцыі. Агульны залік сезону канадзец скончыў чацвёртым, а ў могульном заліку стаў трэцім.
У сезоне 2011/2012 Кінгсберы атрымаў 8 перамог у могуле і паралельным могуле (з іх 6 запар, паўтарыўшы рэкорд сусветных кубкаў) і выйграў як залік могула, так і генеральную класіфікацыю, стаўшы уладальнікам Кубка свету ў дзевятнаццацігадовым узросце.
У падобным рэчычы канадзец выступаў у сезоне 2012/2013. Ён зноў выйграў шэсць стартаў, агульны і малы залікі Кубка свету. А з чэмпіянату свету ў Нарвегіі Кінгсберы зноў вярнуўся з двума медалямі: у паралельным могуле ён зноў стаў другім (зноў саступіўшы Біладо), а ў звычайным могуле ён заваяваў золата, упершыню стаўшы чэмпіёнам свету.
Выступленні ў Кубку свету
Перамогі ў Кубку свету
Зноскі
- ↑ Olympedia — 2006.
- ↑ FIS database Праверана 26 красавіка 2022.
Спасылкі