Выхаванец мінскага РЦАП-БДУ, з 2017 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У гэтым жа годзе дэбютаваў і за асноўную каманду, 9 ліпеня выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (4:0). У 2018 годзе трывала замацаваўся ў дублі, працягваў часам прыцягвацца да асновы. Да сезона 2019 ужо рыхтаваўся з асноўным складам, з мая зноў стаў гуляць за дубль. 22 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:3). У далейшым працягваў выстапаць у дубліруючым складзе, зрэдку прыцягваўся да асновы.
У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[3]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2020 года вярнуўся ў «Дынама»[4].
У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з рэзервовай камандай дынамаўцаў, а ў сакавіку на правах арэнды далучыўся да «Іслачы»[5]. З’яўляўся ў складзе «Іслачы» рэдка і ўжо ў ліпені пакінуў клуб[6]. Неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[7], дзе замацаваўся ў аснове.
У студзені 2022 года праходзіў прагляд у магілёўскім «Дняпры»[8], аднак пазней вярнуўся ў «Дынама» і стаў трэніравацца з дублем. У сакавіку 2022 года быў арандаваны «Мінскам»[9]. Спачатку рэгулярна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену, а з лета стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Мінск»[10].
У сакавіку 2023 года стаў іграком віцебскага «Макслайна»[11]. У лютым 2024 года перайшоў у «Машук-КМВ» з Пяцігорска[12]. 15 мая 2024 года ў матчы з дзяржынскім «Хімікам» адзначыўся голам ужо на першых секундах сустрэчы (выніковы лік 3:2)[13].