Мікалай Нарушэвіч (каля 1560 — лістапад 1603) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі лоўчы літоўскі (1582—1589), кашталян жамойцкі (1588—1603).
Біяграфія
Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582. Шчыры кальвініст, якому прысвечана некалькі рэлігійных твораў.
Валодаў Хомскам, Жаберам, Палачанамі ў Ашмянскім павеце, паловай мястэчка Косава і інш.
Сям’я
Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Мікалая Яна Нарушэвіча і яго жонкі Барбары Кунцэвіч. Меў братоў Яна і Крыштафа.
Быў двойчы жанаты: з князёўнай Малгажатай Збаражскай[uk] і Кацярынай Радзівіл, дачкой новагародскага ваяводы Мікалая Радзівіла.
Зноскі
Літаратура
Мікалай Нарушэвіч (кашталян жамойцкі) — продкі |
---|
|