Вучыўся ў Нацыянальным аўтаномным універсітэце Мексікі, атрымаў ступень магістра кіравання ў Гарвардскім універсітэце, прафесар канстытуцыйнага права. Працаваў у Банку Мексікі, у 1965 годзе пачаў працу ў сакратарыяце (міністэрстве) фінансаў. У 1970-72 гадах працаваў у Pemex. З 1976 года быў сакратаром міністэрства па справах бюджэту і планавання ва ўрадзе Хасэ Лопеса Партыльё, з мая 1979 года па верасень 1981 года — міністр. Браў удзел у распрацоўцы эканамічных праграм урада.
На прэзідэнцкіх выбарах 4 ліпеня 1982 года ўпэўнена перамог, набраўшы 16 145 000 (71,63 %) галасоў супраць 16,41 % у бліжэйшага пераследніка. У снежні 1982 стаў прэзідэнтам Мексікі ад Інстытуцыйнай рэвалюцыйнай партыі.
Змагаўся з карупцыяй, распачаў працэсы супраць двух найбольш карумпаваных чыноўнікаў ранейшага ўрада, аднак не крануў ні свайго папярэдніка Лопеса Партыльё, ні бюракратычны апарат ІПР і звязаных з ім прафсаюзных лідараў. Пры ім, з-за нафтавага крызісу ў 1982 годзе, павялічылася інфляцыя да 159 % у 1987 годзе. Беспрацоўе ў сярэдзіне 1980-х дасягала 25 %. Разам з тым, паводле рэкамендацый МВФ вёў жорсткую фінансавую палітыку. Актыўна змагаўся з карупцыяй, прыцягваў замежныя інвестыцыі і праводзіў прыватызацыю дзяржаўнай уласнасці. У 1986 годзе Мексіка ўвайшла ў Генеральнае пагадненне па тарыфах і гандлі. Удзельнік «Дэлійскай шасцёркі».
У 1985 годзе ў краіне адбыўся моцны землятрус. З-за некарэктных дзеянняў ўрада па барацьбе з яго наступствамі рэйтынг дэ ла Мадрыда і ІРП ўпаў.
Мігель дэ ла Мадрыд памёр 1 красавіка 2012 г. у Мехіка ад эмфіземы лёгкіх.