Мухамед ібн Авад бін Ладэн (араб. محمد بن عوض بن لادن; 1908 — 3 верасня 1967) — саудаўскі мультымільянер і прадпрымальнік, займаўся пераважна будаўніцтвам. Заснаваў кампанію Saudi Binladin Group; стаў самым багатым саудаўцам не з каралеўскага роду, даўшы пачатак уплывовай сям’і Бін Ладэн. Бацька Усамы бін Ладэна.
Біяграфія
Нарадзіўся на ўзбярэжжы Хадрамаута ў Паўднёвым Емене ў 1908 годзе ў сям’і Авада ібн Абуда ібн Ладэна. Першапачаткова працаваў грузчыкам у Джыдзе. У 1930 годзе пачаў свой уласны будаўнічы бізнес і, патрапіўшы ў поле зроку Ібн Сауда, першага караля Саудаўскай Аравіі, у рэшце рэшт дамогся значных поспехаў. Сям’я бін Ладэна стала вядомая як «самая багатая не каралеўская сям’я ў Саудаўскай Аравіі».
Фінансавы поспех бізнесмена тлумачылі дзелавым нюхам, вернасцю каралям, надзейнасцю і гатоўнасцю прапанаваць самую нізкую цану на будаўнічыя кантракты.
Мухамед ібн Ладэн наладзіў цесныя адносіны з каралеўскай сям’ёй, у прыватнасці з прынцам Фейсалам. Падчас яго праўлення бізнесмену аддавалі ўсе будучыя будаўнічыя праекты. Кантора мела выключыныя правы на будаўніцтва мячэцей і іншых рэлігійных збудаванняў, а таксама займалася рэстаўрацыяй мячэці Аль-Акса ў Іерусаліме. У выніку кампанія Бін Ладэна назапасіла актывы на звыш 5 мільярдаў долараў ЗША[2].
Жонкі і дзеці
Мухамед бін Ладэн стаў бацькам 56 дзяцей ад 22 жонак. Ён ніколі не меў больш чатырох жонак адначасова, разводзячыся са старэйшымі па меры неабходнасці. Гэта рабілася, каб выканаць абмежаванне, што накладаецца ісламам. Мухамед планаваў ажаніцца ў 23-ы раз у ноч сваёй смерці і накіроўваўся туды, калі яго самалёт пацярпеў крушэнне[3].
Смерць
3 верасня 1967 года Мухамед бен Ладэн загінуў, калі яго самалёт Beechcraft пацярпеў крушэнне падчас пасадкі ва Уме, у Асіры, на паўднёвым захадзе Саудаўскай Аравіі[4].
Заўвагі
Мухамед ібн Авад бін Ладэн — продкі |
---|
|
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|