Мота Ізраілевіч Дзягцяр |
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
15 ліпеня 1909(1909-07-15) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
9 лістапада 1939(1939-11-09) (30 гадоў) |
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
пісьменнік, празаік |
Мова твораў |
ідыш |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Дзягцяр.
Мота Ізраілевіч Дзягцяр (15 ліпеня 1909, в. Пціч, Мазырскі павет, Мінская губерня — 9 лістапада 1939) — беларускі празаік.
Біяграфія
Нарадзіўся 15 ліпеня 1909 года ў в. Пціч (цяпер — Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці) ў сям’і шаўца.
У 1929 годзе прыехаў у Менск і стаў працаваць на скураным заводзе «Бальшавік». Затым быў мулярам на будоўлях горада, вучыўся на рабфаку. Закончыў у 1937 годзе літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута.
У 1937—1939 гадах служыў у Савецкай Арміі. Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 г. і савецка-фінляндскай вайны.
Загінуў падчас савецка-фінскай вайны непадалёк ад мяжы з Фінляндыяй. Месца пахавання невядомае.
Творчасць
Першае апавяданне апублікаваў у 1931 годзк. Пісаў на ідышы. Выступаў з апавяданнямі, аповесцямі, нарысамі. Аўтар кніг прозы «На рыштаваннях» (Мінск, 1934), «Савецкая Беларусь» (Мінск, 1935), «Будаўнікі» (Мінск, 1936), «Браты» (Мінск, 1937), «Верныя вартавыя» (Мінск, 1938), «Наша зямля» (Мінск, 1939). На беларускай мове выйшлі «Апавяданні» (Мінск, 1940). У 1964 г. выйшаў зборнік апавяданняў па-руску «Цимбалы».
Крыніцы
Спасылкі