Мост Мірабо (фр.: Pont Mirabeau) — мост праз Сену ў Парыжы, пабудаваны ў 1895—1897 гадах. З 29 красавіка 1975 года мае статус гістарычнага помніка.
Размяшчэнне
Мост злучае XV (Левы бераг) і XVI (Правы бераг) муніцыпальныя акругі Парыжа. Таксама злучае вуліцы Ру Канвансьён (Rue de la Convention) на Левым беразе з вуліцай Ру Рэмюза (rue de Rémusat) на Правым. На левым беразе знаходзіцца станцыя RER, лінія «C» «Вакзал Жавель» (Gare de Javel), побач знаходзіцца станцыя метро «Жавель-Андрэ Сітраен» (Javel - André Citroën).
Гісторыя
Рашэнне пра будаўніцтва моста было прынята прэзідэнтам Рэспублікі Садзі Карно 12 студзеня 1893 года.
Мост спраектаваў інжынер Поль Рабель (Paul Rabel) пры ўдзеле інжынераў Жана Рэзаля і Амадэя Альбі. Мост названы ў гонар французскага палітыка Анарэ Габрыеля Мірабо.
Архітэктура
Мост мае даўжыню 173 м і шырыню 20 м (12 м — праезная частка і 4 м — тратуары). Галоўная арка моста мае даўжыню 93 м, дзве бакавыя аркі — 32,4 м. Два пілона моста пабудаваны ў відзе караблёў, упрыгожаных алегарычнымі статуямі працы скульптара Жана-Антуана Энжальбера (Jean-Antoine Injalbert)
Мост Мірабо ў мастацтве
Мост Мірабо вядомы першым чынам дзякуючы аднайменнаму вершу Гіёма Апалінера з яго паэтычнага зборніка «Алкаголь». Мост Мірабо згадвае ў адной са сваіх песень Жорж Брасанс. У 2001 годзе з'явілася песня «Мост Мірабо» Марка Лавуана на словы Апалінера.
Існуе здагадка, што менавіта на гэтым мосце ў ноч з 19 на 20 красавіка 1970 года скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы ў Сену, паэт Паўль Цэлан.
Спасылкі