Морыц Бляйбтрой
Морыц Бляйбтрой (ням. Moritz Bleibtreu, нар. 13 жніўня 1971, Мюнхен) — нямецкі акцёр, сын актрысы Монікі Бляйбтрой і акцёра Ганса Брэнера. БіяграфіяМорыц Бляйбтрой нарадзіўся ў Мюнхене, вырас у Гамбургу. Будучы сынам акцёраў, ужо дзіцем пачаў здымацца ў тэлевізійных фільмах. У 11-м класе кінуў школу. Наведваў акцёрскія курсы ў Нью-Ёрку. Вярнуўшыся ў Германію, граў у тэатры, здымаўся на тэлебачанні. Шырокую вядомасць Морыцу Бляйбтрою прынеслі кінафільмы «Дастукацца да нябёсаў» Яна Томаса, «Бяжы, Лола, бяжы» Тома Тыквера і «Месяцавы тата» Бахціяра Худайназарава. У 1998 годзе прыняў рашэнне не здымацца больш у тэлефільмах. І з тых часоў сапраўды не ўдзельнічаў ні ў адным тэлевізійным праекце. Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
Information related to Морыц Бляйбтрой |