Метлюжок лугавы[1], Метлюжок, Смарганец[2][3] (Poa pratensis) — травяністая расліна сямейства метлюжковых.
Батанічнае апісанне
Карэнішчавы рыхлакустовы злак. Вышыня да 1 м, утварае дзярніну з вялікай колькасцю добра аблісценых сцяблоў. Суквецце — раскідзістая мяцёлка, каласкі дробныя 3—5-кветныя. Плод — зярняўка.
Арэал і экалогія
Пашыраны ва ўмераным поясе. Найлепш расце на сугліністых, умерана вільготных глебах, асушаных тарфяніках. Цвіце ў маі — чэрвені, насенне выспявае да пачатку ліпеня.
Значэнне і выкарыстанне
Каштоўная кармавая расліна.
Зноскі
Літаратура
- Метлюжок // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ, 1979.