У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Мелвіл.
Ме́лвіл (грэнл.: Qimusseriarsuaq) — заліў мора Бафіна каля заходніх берагоў Грэнландыі.
Шырыня заліва каля ўваходу каля 300 км. Глыбіні больш за 1000 м. Трэцяя частка ўзбярэжжа ўтворана мацерыковымі ледавікамі, ад якіх адколваюцца шматлікія айсбергі.
Названы ў 1822 годзе ў гонар першага лорда Адміралцейства Вялікабрытаніі Мелвіла.
Крыніцы
Літаратура