У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Беразоўская.
Мая Беразоўская (польск.: Maja Berezowska; 13 красавіка 1893 ці 1898, Баранавічы — 27 жніўня 1878, Варшава) — польская мастачка.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і інжынэра Эдмунда Беразоўскага. Яе бацька быў падпалкоўнікам расійскай арміі і будаўніком чыгункі, пазней ён служыў у польскім войску ў чыне генерала брыгады.
Вучылася ў Пецярбургу (1908—1909), мастацкай школе Кракава (1910—1912) ды Мюнхэна (1913).
Яшчэ перад вайною праславілася як мастачка эратычнай графікі. Чалавечыя пачуцці і каханне былі матывамі яе творчасці на працягу ўсяго жыцця.
У 1933—1936 гадах жыла ў Парыжы, дзе супрацоўнічала з выданнямі «Le Figaro», «Le Rire», «Ici Paris». У апошняй газэце ў 1935 годзе надрукавала сэрыю карыкатураў «Любоўныя авантуры салодкага Адольфа», што датычыліся Гітлера. Нямецкая амбасада ў Францыі палічыла гэта абразай сваёй дзяржавы і падала на Беразоўскую у суд. Напачатку суд прызнаў віну мастачкі і прысудзіў ёй штраф ў 500 франкаў, але пазней дзякуючы апэляцыі кара была зменшана да сімвалічнай квоты.
Пасля паразы французаў у вайне, з пачаткам нямецкай акупацыі Беразоўская вымушана была хавацца ў правінцыі. У студзені 1942 года, яна вярнулася ў Варшаву. Па даносу яе схапіла гестапа. У маі 1942, за знявагу Гітлера яе змясцілі ў канцэнтрацыйны лагер Равэнсбрук з выракам на кару смерці. У канцлагеры Беразоўская працягвала займацца творчасцю. Рабіла партэты вязняў і замалёўкі сцэнаў з жыцця лагеру.
Пасля вызвалення лагеру савецкімі войскамі ў маі 1945 года, дзякуючы швэдскаму Чырвонаму Крыжу, выехала да Стакгольму на рэабілітацыю. У чэрвені 1946 года вярнулася ў Польшчу.
Жыла у Варшаве, дзе пасля смерці знаходзіцца яе музей. Пахавана на вайсковых могілках Варшавы[5].
Зноскі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|