Мацей Кунцэвіч |
---|
польск.: Maciej Kuncewicz |
Дата нараджэння |
1620 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
1655 |
Род дзейнасці |
святар |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кунцэвіч.
Мацей Кунцэвіч (польск.: Maciej Kuncewicz; каля 1620, Літва — каля 1655) — езуіцкі святар і педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 25 ліпеня 1637 г. у Вільні. Пасля навіцыяту, верагодна, авалодваў педагагічным майстэрствам пад кіраўніцтвам Яна Вышковіча ў настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1639—1640). Вывучаў філасофію (1641—1644) і тэалогію (1647—1651) у Віленскай акадэміі. У 1640—1641 і 1644—1647 гг. у езуіцкіх школах выкладаў сам.
Пасля высвячэння на ксяндза тры гады выкдладаў граматыку, паэтыку і рыторыку. Скончыў курс ордэнскай духоўнасці (ІІІ прабацыя) у Нясвіжы і заняў пасаду прафесара рыторыкі ў настаўніцкай семінарыі для езуітаў у Навагрудку (1653—1654). Лёс пасля 1654 г. невядомы. Верагодна, разам з іншымі навагрудскімі езуітамі загінуў у час вайны з Расійскай дзяржавай[1].
Зноскі
- ↑ Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 93.
Літаратура
- Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.