Матроскі мост

Матроскі
Матроскі
Каардынаты: 55°47′42″ пн. ш. 37°42′14″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання аўтамабільны, трамвайны
Перасякае Яўза
Месца размяшчэння УАА
Канструкцыя
Тып канструкцыі бэлькавы, трохпралётны
Эксплуатацыя
Адкрыццё 1956
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Матроскі мостмост у Маскве праз раку Яўзу. Пабудаваны ў 1956 годзу па праекце інжынера Б.Г. Навумава і архітэктара Г. Г. Шахавай на месцы моста 1910 года пабудовы. Мост злучае вуліцу Страмынка з Праабражэнскай вуліцай. Пад мостам праходзяць:

Паходжанне назвы

Назву мост атрымаў ад Матроскай слабады, якая знаходзілася побач у пятроўскія часы.

Гісторыя

Першы драўляны мост быў пабудаваны на гэтым месцы ў 1793 годзе на сродкі маскоўскага купца Мазаева. У 1910 годзе гэты мост быў заменены аднапралётным каменным, які меў даўжыню 12 метраў. Сучасны мост — трохпралётны, мае даўжыню з падыходамі 206 метраў, шырыню 34 метры. Сярэдні пралёт ідзе над рэчышчам ракі, два крайнія — праезды па набярэжных і ходнікі. Пралётныя пабудовы — жалезабетонныя, бэлькавыя. Канструкцыя неразразная.

Цікавы факт

Па плане абваднення Масквы (у складзе Генплана 1935 года) на месцы цяперашняга Матроскага моста планавалася збудаванне гідравузла са шлюзам на Яўзе.

Суседнія масты праз Яўзу

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Москва. Энциклопедия. Гл. ред. А. Л. Нарочницкий. — М.: «Советская Энциклопедия», 1980. — 688 с. с илл.

Спасылкі