Масачусецкі тэхналагічны інстытут (МТІ) (англ.: Massachusetts Institute of Technology, часта ўжываецца арыгінальны скарот MIT — Эм-Ай-Ці) — прыватны ўніверсітэт і даследчы цэнтр, размешчаны ў Кембрыджы (штат Масачусетс, ЗША). Часам таксама называюць як Масачусецкі інстытут тэхналогій і Масачусецкі тэхналагічны ўніверсітэт. Адна з самых прэстыжных тэхнічных навучальных устаноў ЗША і свету.