Масавае забойства ў сярэдняй школе № 88 у Іжэўску (Расія) адбылося раніцай 26 верасня 2022 года[3].
Напад
Першыя паведамленні аб стральбе паступілі ў 10:30 па МСК. Яна пачалася падчас урока — мужчына ў майцы з нацысцкай сімволікай і балаклаве ўварваўся ў школу. Першай справай нападнік застрэліў 73-гадовага ахоўніка, які спрабаваў аказаць яму супраціў, а затым адкрыў стральбу па дзецях і настаўніках[4]. Ідучы па калідорах, забойца без разбору расстрэльваў усіх, хто трапляў на вочы. У многіх класах вучні збудавалі барыкады з парт і крэслаў, хаваліся за шафамі. У паніцы некаторыя дзеці сталі выскокваць у вокны, а мужчына ў пошуках новых ахвяр стаў біцца і страляць у зачыненыя дзверы класаў. У 11:00 ён здзейсніў самагубства[2][5].
Нападнік
Паводле звестак СК РФ, страляў Арцём Казанцаў, выпускнік 88-й школы 1988 года нараджэння[3]. Паводле інфармацыі кіраўніка Удмурціі Аляксандра Брэчалава, нападнік знаходзіўся на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры з дыягназам шызафрэнія[2].
Ахвяры
У выніку стральбы загінулі 17 чалавек (11 з іх — дзеці), яшчэ 23 (у тым ліку 21 дзіця) атрымалі раненні рознай цяжкасці[2].
Гл. таксама
Зноскі