Марыя Міхайлаўна Лазук (нар. 15 кастрычніка 1983, Мінск, БССР)[1] — беларуская гімнастка, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года па мастацкай гімнастыцы ў групавым мнагабор'і. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2000)[2].
Скончыла БДУФК з чырвоным дыпломам, працуе трэнерам[3].
Зноскі