Марыя Магдаліна (іўр.: מרים המגדלית, стар.-грэч.: Μαρία ἡ Μαγδαληνή, лац.: Maria Magdalena) — персанаж Новага Запавету, адданая паслядоўніца Ісуса Хрыста, хрысціянская святая, міраносіца, якая, згодна з евангельскім тэкстам, ішла следам за Хрыстом, прысутнічала пры распяцці і была сведкай яго пасмяротнага з’яўлення.
У праваслаўнай і каталіцкай цэрквах шанаванне Магдалены адрозніваецца: праваслаўе шануе яе выключна як міраносіцу, якую вылекавалі ад сямі дэманаў і фігуруе толькі ў некалькіх евангельскіх эпізодах, а ў традыцыі каталіцкай царквы доўгі час было прынята атаясамліваць з ёю вобраз блудніцы, што каецца, і Марыю з Віфаніі, а таксама прыкладаць шырокі легендарны матэрыял.