Марыя Амалія Саксонская |
---|
Maria Amalia von Sachsen |
Партрэт пэндзля Луі дэ Сільвестра |
|
|
|
Папярэднік |
Барбара Партугальская |
Пераемнік |
Марыя-Луіза Пармская |
|
Нараджэнне |
24 лістапада 1724(1724-11-24)[1][2]
|
Смерць |
27 верасня 1760(1760-09-27)[1][4][…] (35 гадоў)
|
Месца пахавання |
|
Род |
Ветыны[d] |
Імя пры нараджэнні |
ням.: Maria Amalia Christina Franziska Xaveria Flora Walburga von Sachsen |
Бацька |
Аўгуст Саксонскі |
Маці |
Марыя Юзэфа фон Габсбург |
Муж |
Карл III[6] |
Дзеці |
Марыя Хасефа Кармела Іспанская[d], Марыя Луіза Іспанская[d], Карл IV, Фердынанд I, Габрыэль Іспанскі[d], Антоніа Паскуаль Іспанскі[d], Франсіска Хаўер Іспанскі[d], Maria Josefa Antoinetta de Borbón[d][7], Maria Isabel Ana de Borbón[d][7], Maria Isabel de Borbón[d][7], Maria Teresa de Borbón[d][7], Maria Anna de Borbón[d][7] і Філіп[d][7] |
Веравызнанне |
Каталіцкая Царква |
Аўтограф |
|
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Амалія Саксонская (поўнае імя ням.: Maria Amalia Christina Franziska Xaveria Flora Walburga; 24 лістапада, 1724, Дрэздэн, Рэч Паспалітая — 27 верасня, 1760, Мадрыд, Іспанія) — нямецкая прынцэса з дынастыі Ветынаў. Жонка Карла III — каралева Іспаніі, Неапаля і Сіцыліі.
Дачка курфюрста саксонскага і караля польскага Аўгуста III і яго жонкі Марыі Жазефы Аўстрыйскай.
У 1738 годзе ва ўзросце 14 гадоў яна ажанілася з Карлам, які быў тады каралём Неапаля і Сіцыліі. Нягледзячы на тое, што гэта быў шлюб па разліку, яны кахалі адзін аднаго і мелі шмат дзяцей. Марыя-Амалія была адукаванай жанчынай, менавіта яна наладзіла ў Неапалі вытворчасць фарфору. Таксама яна курыравала будаўніцтва каралеўскіх палацаў у Казерце і ў Парцічы.
У 1759 годзе старэйшы брат яе мужа Фердынанд VI памёр не пакінуўшы спадчыннікаў і Карл і Марыя-Амалія сталі каралём і каралевай Іспаніі. У тым жа годзе яны пераехалі з Неапаля ў Мадрыд. Праз год каралева памерла ад сухот. Карл быў глыбока засмучаны стратай, і ў будучыні так і не жаніўся.
Ад іх шлюбу нарадзілася трынаццаць дзяцей, з якіх выжылі толькі сем.
- Марыя Ізабела Антонія (1740—1742);
- Марыя Хасефа Антуанэта (1742);
- Марыя Ізабела Ганна (1743—1749);
- Марыя Хасефа Кармела (1744—1801);
- Марыя Луіза (1745—1792), жонка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда II;
- Філіп (1747—1777), герцаг Калабрыйскі, пазбаўлены права на спадчыну па прычыне разумовай адсталасці;
- Карл IV (1748—1819), кароль Іспаніі;
- Марыя Тэрэза (1749)
- Фердынанд I (1751—1825), кароль Абедзвюх Сіцылій;
- Габрыэль (1752—1788), муж партугальскай інфанты Мар’яне Вікторыі;
- Ганна Марыя (1754—1755)
- Антоніа (1755—1817), у шлюбе са сваёй пляменніцай Марыяй Амаліяй, дачкой яго брата Карла IV;
- Франсіс Ксаўер (1757—1771).
Зноскі
Марыя Амалія Саксонская — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|