Марыс Карэм (фр. Maurice Carême; 12 мая 1899, Ваўр — 13 студзеня 1978, Андэрлехт) — бэльгійскі франкамоўны паэт.
Біяграфія
Марыс Карэм нарадзіўся 12 мая 1899 у Ваўры, у сям’і мастака і бакалейшчыцы. Правёў сваё дзяцінства і юнацкасць у Ваўры. У 15 гадоў ён напісаў свае першыя вершы, натхнёныя сябрам дзяцінства, Бертай Дэтры. Ён ніколі не пераставаў пісаць. Яркі студэнт, ён атрымлівае стыпендыю і паступае ў «École Normale». Нягледзячы на тое, што Марыс рос у сціплых умовах, яго дзяцінства было вельмі шчаслівым, што і адбілася на яго творах. У 1918 годзе ён быў прызначаны выкладчыкам у Андэрлехце. Ён пакінуў Ваўр і пасяліўся ў прыгарадзе Бруселя.
У 1919 годзе ён заснаваў літаратурны часопіс «Наша Моладзь» («Nos Jeunes»), перайменаваны ў 1920 годзе ў «Незалежны Часопіс» («La Revue indépendante»). Марыс Карэм спачатку супрацоўнічаў з часопісам «Anthologie de Georges Linze», затым уступае ў «La Revue sincère» (1922).
У 1933 годзе ён пабудаваў дом пад назвай «Белы дом» («La Maison blanche») у Андэрлехце, на авеню Нэлі Мэльба, які зараз з’яўляецца музеем Марыса Карэма. Ён памёр 13 студзеня 1978 г. ва ўзросце 78 гадоў.
Намаляваны на бельгійскай паштовай марцы 1986 года.
Зноскі